02.11.2023г. Літаратурны круіз “Колас і Купала – песняры зямлі беларускай”

2 лістапада бібліятэкары раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага для наведвальнікаў прышкольнага лагера Вялікабераставіцкай сярэдняй школы падрыхтавалі літаратурны круіз "Колас і Купала - песняры зямлі беларускай". Памятаць пра мінулае - значыць, яшчэ і аддаваць даніну тым вялікім людзям, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё краіны. Такімі па праву можна назваць нашых пісьменнікаў-класікаў Янку Купалу і Якуба Коласа, якія з'яўляюцца галоўнымі сімваламі беларускай літаратуры. Яны найбольш ярка раскрылі наш характар, менталітэт, нацыянальную самасвядомасць, духоўныя каштоўнасці і пачуцці беларусаў. Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменнікаў і іх творчасцю. Удзельнікам мерапрыемства было дадзена заданне прачытаць выршы Янкі Купалы і Якуба Коласа.