02.11.2023г. Пазнавальная праграма «Дзень прывітання»

 2 лістапада ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» у рамках абласнога агульнаадукацыйнага праекта «Пра што не паведаміў падручнік» прайшло адкрытае пасяджэнне аматарскага аб'яднання «Чамучкі» - пазнавальная праграма «Дзень прывітання». Добры дзень! - вітаем мы адзін аднаго. Ці задумваўся хто-небудзь з нас, якой сілай валодае гэтае слова, адкуль пайшла традыцыя вітацца, і як яна змянялася за шматвяковую гісторыю чалавецтва? Менавіта пра гэта і аб розных відах прывітанняў, прынятых у нас і ў іншых краінах свету, ўдзельнікі ў займальнай гульнявой форме пазнаёміліся падчас мерапрыемства.