03.11.2023г. Гістарычны час "Рэвалюцыя 1917 года на старонках кніг".

   Не даводзіцца сумаваць вучням падчас восеньскіх канікул. 3 лістапада ў чарговы раз філіял «Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка» запрасіў да сябе на гістарычны час   "Рэвалюцыя 1917 года на старонках кніг".Дзеці пазнаёміліся з выставай на якой былі прадстаўлены матэрыялы па тэме рэвалюцыі 1917 года. Яшчэ раз прыпомнілі хто такі Ленін і якая яго роля ў жыцці цэлай эпохі сацыялізма. Чаму ў Беларусі адзначаюць гэтае свята і лічаць выхадным днем? Пачыталі некалькі вершаў пра У. І. Леніна.Бібліятэкар распавяла вучням пра крэйсэр "Аўрора" і паказала яго на фотаздымках, разам паслухалі песню "Что тебе снится, крейсер" Аврора"... А заключнай часткай мерапрыемства стала наведванне школьнага музея" ВЫТОКІ", дзе вучні змаглі наглядна ўбачыць экспанаты, дзе змешчаны партрэт Ільіча. Экскурсію па музеі правяла вучаніца 6 класа Даша Шкіруць. Мерапрыемства атрымалася вельмі цікавым і пазнавальным.