04.11.2023г. Гістарычны дайджэст “Па старонках Кастрычніцкай рэвалюцыі”.

4 лістапада ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў гістарычны дайджэст “Па старонках Кастрычніцкай рэвалюцыі”. Для юных чытачоў гэты перыяд гісторыі мала вядомы, таму бібліятэкар даступна, абапіраючыся на гістарычныя факты, расказала пра рэвалюцыйныя падзеі, традыцыі святкавання 7 лістапада, пра сімволіку Кастрычніка.