09.11.2023г. Агляд літаратуры «Чуткі і глыбокі летапісец рускага жыцця»

9 лістапада 2023 года споўнілася 205 гадоў з дня нараджэння Івана Сяргеевіча Тургенева. Творы І. С. Тургенева вядомыя ва ўсім свеце і перакладзены на ўсе еўрапейскія мовы. Ён належыць да ліку пісьменнікаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё рускай літаратуры другой паловы XIX ст. І. С. Тургенеў увайшоў у рускую літаратуру, як сапраўдны псіхолаг чалавечых душ і тонкі знаток усяго прыгожага: музыкі, жывапісу, прыгажосці навакольнага свету. Знаёмячыся з творчасцю пісьменніка, не перастаеш здзіўляцца яго таленту. У раённай бібліятэцы імя М. Кавалеўскага была аформлена кніжная выстава і праведзены агляд літаратуры «Чуткі і глыбокі летапісец рускага жыцця», дзе чытачоў пазнаёмілі з цікавымі фактамі з біяграфіі Івана Сяргеевіча і яго творамі розных гадоў: «Бацькі і дзеці», «Першае каханне», «Запіскі паляўнічага», «Ася», «Напярэдадні» і іншымі.