10.11.2023г. Кніжная выстава-памяць “Злачынствы супраць жыцця”

У раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага аформлена і дзейнічае кніжная выстава-памяць “Злачынствы супраць жыцця”, прысвечана генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На выставе прадстаўлена гісторыка-дакументальная літаратура аб падзеях, звязаных з акупацыяй тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Экспануюцца кнігі з серыі “Беларусь. Трагедыя і праўда памяці” пра гісторыю канцэнтрацыйных лагераў у розных кутках нашай Радзімы, у кожным з якіх загінулі дзясяткі тысяч чалавек: Масюкоўшчына, Азарычы, Трасцянец і інш. Кніжная выстава ўключае літаратуру аб трагедыі вёскі Хатынь, якая стала для ўсяго свету сімвалам незлічоных ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў гады Другой сусветнай вайны. Мэта выставы - нагадаць і дакладна расказаць, што такое генацыд і як па-зверску здзекаваліся нацысты над мірным насельніцтвам Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя трагічныя старонкі ў нашай гісторыі забыццю не падлягаюць, у тых злачынстваў перад чалавецтвам тэрміну даўнасці няма. Запрашаем пазнаёміцца з матэрыяламі кніжнай выставы. Любы жадаючы можа наведаць бібліятэку і даведацца больш пра той трагічны для нашага народа час.