11.11.2023г. Краязнаўчы урок-знаёмства “Наш зямляк – Восіп Кавалеўскі”

У раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для членаў клуба “Пошук” Вялікабераставіцкай СШ прайшоў краязнаўчы урок-знаёмства “Наш зямляк – Восіп Кавалеўскі”. Восіп Міхайлавіч Кавалеўскі – вядомы польскі, беларускі і расійскі філолаг-усходазнавец, заснавальнік навуковага манголазнаўства, гуманіст і асветнік. Ён унёс важны ўклад у даследаванне складанай гісторыі і культуры ўсходніх народаў Расійскай імперыі і краін замежнага Усходу. Удзельнікі мерапрыенства пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю нашага вядомага зямляка.