10.11.2023г. Майстар –клас “Рукам работа – сабе радасць”

  Чарговае пасяджэнне амарскага аб’яднання “Вяскоўцы” прайшло ў філяле “Старадварэцкая сельская бібліятэка”. Майстар –клас “Рукам работа – сабе радасць” выклікаў вялікую цікавасць у жанчын, бо паклікаў у свет захапленняў, які з узростам нікуды не знікае. Прыгожыя рэчы для інтэр’еру, адзенне і вязаны абутак заўседы будуць запатрабаваны, бо ручная праца заўседы будзе ў кошце.