16.11.2023г Гутарка-абмеркаванне “Тваё здароўе-у тваіх руках”.

  Да Міжнароднага дня адмовы ад курэння бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для вучняў мясцовай школы правяла гутарку-абмеркаванне “Тваё здароўе-у тваіх руках”. Дзеці даведаліся, што ўжыванне тытуню пагаршае здароўе насельніцтва, павялічвае інваліднасць і смяротнасць, зніжае прадукцыйнасць працы. Таксама бібліятэкар распавяла пра нікацінавую залежнасць і пасіўнае курэнне. З мерапрыемства дзеці зрабілі вывад, што трэба збаўляцца ад дрэнных звычак і весці здаровы лад жыцця.