16.11.2023г. Прафілактычны дыялог “Курэнне- смерць, а тытунь – яд”

 16 лістапада да Міжнароднага дня адмовы ад курэння ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” бібліятэкар правяла прафілактычны дыялог “Курэнне- смерць, а тытунь – яд”, на якім прысутнічалі вучні 5 і 7 класаў. Бібліятэкар пачала дыялог са слоў “Кропля нікаціну -забівае каня”. Бібліятэкар з дзецьмі абмеркавалі тэму нікацінавай залежнасці, разважалі, як пазбавіцца ад курэння, як падтрымліваць чалавека, які кідае курыць. У канцы сустрэчы бібліятэкар пажадала дзецям весці заўсёды здаровы лад жыцця, і не паддавацца на “спакусы часу”.