16.11.2023г Падарожжа ў гісторыю роднага краю «Легенды і паданні роднага краю»

  16 лістапада ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшло мерапрыемства-падарожжа ў гісторыю роднага краю «Легенды і паданні роднага краю». Падчас сустрэчы, бібліятэкар пазнаёміла рабят з  кнігай Ў. Ліпскага «Вясёлка над Нёманам», дзе дзеці пазнаёміліся з гісторыяй сімвала сучаснага герба і сцяга гарадскога пасёлка Вялікая Бераставіца і ўсяго Бераставіцкага раёна. А таксама прачыталі і абмеркавалі легенду пра юнака Бераста і  прыгажунюТавіцу.