17 лістапада ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшла інтэлектуальная гульня-віктарына «Права на жыццё». Падчас мерапрыемства дзеці змаглі праявіць свае веды аб сваіх правах і абавязках. У гульнявой форме былі абыграны сітуацыі, дзе хлапчукі вучыліся бачыць на прыкладах казачных герояў, парушэнні правоў дзіцяці і тое, як часта мы самі парушаем закон, які стаіць на абароне чалавека.