17.11.2023г. Экспрэс- падарожжа “Бераставіччына ў легендах і паданнях”.

  17 лістапада ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Буслік”, на якім бібліятэкар разам з удзельнікамі аб’ядннання правяла экспрэс- падарожжа “Бераставіччына ў легендах і паданнях”. Дзеці з задавальненнем слухалі легенду кахання Бераста і Тавіцы, бібліятэкар распявяла пра дзіўную гісторыю пра палтэргейст у в. Муравана, якая адбылася з жыхарамі дома ў 1990 годзе. У канцы праглядзелі відэаролік пра Вялікую Бераставіцу.