18.11.2023г. Прававы практыкум “Правы непаўналетніх”

18 лістапада ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў прававы практыкум “Правы непаўналетніх”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй стварэння і асноўнымі палажэннямі міжнародна-прававых дакументаў аб правах чалавека, разгледзелі выпадкі парушэння правоў чалавека і спосабы іх абароны. Больш даведацца пра правы чалавека і замацаваць атрыманыя веды дзецям дапамаглі сітуатыўныя гульні, віктарыны і крыжаванкі. Прысутныя прыйшлі да высновы , што кожны чалавек павінен ведаць свае правы і абавязкі, таму што мы жывем у прававой дзяржаве.