18 лістапада для вучняў школы №2 г.п. Рось ў раённай
бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшла экскурсія “Гісторыя Вялікай
Бераставіцы ў фотаздымках”. Бібліятэкар расказала дзецям пра экспазіцыю
фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў”, якая адлюстроўвае гісторыю
Бераставіччыны мінулых стагоддзяў і пазнаёміла з партрэтнай галерэяй знакамітых
землякоў Бераставіцкага краю. Наведаўшы В.Бераставіцу дзеці прыйшлі да высновы,
што ў пошуку новых уражанняў і прыемнага адпачынку неабавязкова адпраўляцца ў
далёкае падарожжа. Шмат цікавага і незвычайнага, годнага ўвагі можна даведацца
і ўбачыць, не з'яжджаючы за межы нашай вобласці.