18.11.2023г. Вечар любімых кніг “Мелодыі нашага юнацтва.”

18 лістапада ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кватараначка”: вечар любімых кніг “Мелодыі нашага юнацтва.” Кніга і чытанне - гэта вялікія настаўнікі і выхавальнікі чалавечых душ. Падчас мерапрыемства прысутныя расказалі пра свае любімыя кнігі і растлумачылі, чаму зрабілі менавіта такі выбар, прачыталі ўрыўкі вядомых вершаў, падзяліліся думкамі аб розных літаратурных жанрах. Сустрэча атрымалася цікавай, вясёлай і пазнавальнай.