21.11.2023г. Бульвар права “Правы дзіцяці ў дарослым свеце”

 21 лістапада ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” да Сусветнага дня дзіцяці прайшоў бульвар права “Правы дзіцяці ў дарослым свеце”. Гэта сустрэча была прысвечана важнай праблеме сучаснага грамадства - правам, якімі валодае кожны чалавек. «Я маю на гэта права!», «Чаму вы парушаеце мае правы?!» - гэтыя словы, нажаль, часта вымаўляюцца ў розных сітуацыях. Падлеткі даведаліся,што 20 лістапада ў 1959 годзе Генеральная Асамблея прыняла Дэкларацыю правоў дзіцяці, а ў 1989 годзе - Канвенцыю аб правах дзіцяці. Бібліятэкар растлумачыла   вучням некаторыя сітуацыі на прыкладзе розных казак, у якіх былі парушаны тыя ці іншыя правы розных казачных персанажаў. Дзеці разгадывалі крыжаванку. 

Час праляцеў хутка, але з упэўненасцью можна сказать, што мерапрыемства для падлеткаў прайшло недарэмна. Яны не толькі сталі больш дасведчанымі ў сваіх правах, але яшчэ раз успомнілі пра свае абавязкі. Галоўнае для школьніка – вучыцца згодна са сваім фізічным і разумовым развіццём, з павагай адносіцца да бацькоў, да сваёй дзяржавы, захоўваць правілы паводзін у грамадстве. Трэба помніць, што правы чалавека заканчваюцца там, дзе пачынаюцца правы другога чалавека.