1 снежня, да Сусветнага Дня барацьбы са СНІДам, у філіяле
"Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў
інфармацыйны ўрок "СНІД: небяспечна не ведаць" для вучняў сярэдніх класаў. У чарговы раз, як напамін, пагаварылі
пра шкодныя звычкі, якія могуць прывесці да бяды. Што гэта за хвароба і чаму ўсім светам трэба змагацца супраць яе? На гэта пытанне
атрымалі адказ прысутныя. На памяць
аб усім сказаным, бібліятэкар раздала вучням лістоўкі па тэме СПІДу.