01.12.2023г. Дзень інфармацыі "Эпідэмія чалавецтва"

1снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Гэты дзень набыў статус штогадовай падзеі ў большасці краін свету і дэманструе міжнародную салідарнасць у барацьбе з эпідэміяй. З мэтай прафілактыкі ВІЧ / СНІДу ў раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага быў арганізаваны дзень інфармацыі “Эпідэмія чалавецтва”. У рамках дня інфармацыі прайшоў аткрыты дыялог “СНІД: жыць ведаючы факты”, акцыя “Чырвоная стужка” і арганізавана кніжна-інфармацыйная кампазіцыя “Асцярожна – СНІД!”.

На адкрыты дыялог былі запрошаны вучні 10 класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы з класным кіраўніком Сізовай Юліяй Георгіеўнай, доктар-эпідэміёлаг Бераставіцкай раённай бальніцы Лішык Вольга Міхайлаўна і старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Бераставіцкага РАУС старшы лейтэнант міліцыі Панкевіч Ягор Віктаравіч. У працэсе дыялогу ішла гутарка пра захворванне СНІД-сіндроме набытага імунадэфіцыту, пра спосабы перадачы ВІЧ-іфекцыі, аб працягласці жыцця хворых, аб сімптомах ВІЧ-інфекцыі і СНІД. Маладым людзям нагадалі аб неабходнасці выканання мер індывідуальнай прафілактыкі і раздалі памяткі, якія змяшчаюць інфармацыю аб шляхах заражэння ВІЧ і метадах абароны. На пастаўленыя пытанні пра хваробу ўдзельнікі атрымалі вычарпальныя адказы, а так жа змаглі агучыць свае погляды на праблему СНІДу і ВІЧ-інфекцыі.

Удзельнікі акцыі знаёміліся з буклетамі і памяткамі (" Прафілактыка ВІЧ – інфекцыі», «Не дай шансу! СНІД», «Асцярожна!!! СНІД"). Кожны ўдзельнік акцыі ў знак салідарнасці прымацаваў сімвал барацьбы са СНІДам – чырвоную стужачку да інфармацыйнага стэнда.

На выставе прадстаўлена літаратура, якая дапамагае чытачу атрымаць адказы на пытанні: што такое ВІЧ-інфекцыя і СНІД, чым яны адрозніваюцца, як развіваюцца гэтыя захворванні, што можа зрабіць кожны чалавек, каб прадухіліць распаўсюджванне ВІЧ-інфекцыі. Тут жа прадстаўлена літаратура пра здаровы лад жыцця.