07.12.2023г. Акцыя дабрыні "Міласэрнасць без выхадных"

Акцыя дабрыні "Міласэрнасць без выхадных" да Дня інвалідаў прайшла ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" . Бібліятэкар пазнаёміла ў  гэты дзень сваіх маленькіх чытачоў з кнігай Валерыя Сцяцко "Нязломны Аляксей Талай". Як моцна крануў маленькія сэрцы лёс хлопчыка, які падарваўся на міне  ў мірны час. Яго жаданню жыць, сіле волі і дабрыні характару можна  толькі павучыцца і браць прыклад, як можна знайсці сябе нават трапіўшы ў цяжкі вір лёсу, але не страціць надзею на паўнацэннае жыццё і не апусціць рукі. Гартаючы старонку за старонкай, з цікавасцю разглядвалі вучні фотаздымкі і наперабой задавалі пытанні, на якія бібліятэкар давала адказы і тлумачыла тую ці іншую сітуацыю.