07.12.2023г. Гадзіна памяці “Генацыд: горкая старонка нашай гісторыі”

7 снежня ў раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшла гадзіна памяці, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр злачынства генацыду. Мэта гэтага мерапрыемства – увекавечванне памяці ахвяр генацыду і распаўсюджванне дакладнай інфармацыі па пытаннях генацыду беларускага народа. Для ўдзельнікаў мерапрыемства былі прадастаўлены факты і лічбы пра людзей, пацярпелых і загінуўшых у нямецкіх канцлагерах, бібліятэкар падкрэсліла, што нямецка-фашысцкімі акупантамі і іх памагатымі праводзілася планамерная палітыка знішчэння мірнага насельніцтва шляхам масавых забойстваў, стварэння невыносных умоў жыцця. Па плане “Ост” прадугледжвалася знішчыць або выселіць на ўсход 75% насельніцтва, астатнія падлягалі анямечванню і выкарыстанню ў якасці сельскагаспадарчых рабоў. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з тэматычнай выставай літаратуры “Генацыд. Памятаць усё. Памятаць усіх”, дзе прадстаўлены кнігі, якія распавядаюць пра генацыд беларускага народа і пра подзвіг савецкага народа ў барацьбе з фашызмам. У канцы мерапрыемства, усе прыйшлі да высновы, што мы не павінны дапусціць таго, каб паўтарыліся памылкі мінулага і каб гісторыя нашага народа была скажоная і зганьбаваная.