08.12.2023г. Прававы рынг “Нашы правы закон беражэ”

У рамках праекта “Бібліятэка-школа прававой культуры”, напярэдні Міжнароднага дня правоў чалавека, бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла прававы рынг “Нашы правы закон беражэ” для вучняў мясцовай школы з мэтай павышэння прававой культуры. Удзельнікі адказвалі на пытанні, пералічвалі правы і абавязкі. У спаборніцтве ўдзельнічалі дзве каманды- “Закон” і “Правы”. Рынг складаўся з 6 раўндаў, у якіх абмяркоўваліся правы чалавека і дзяцей, у прыватнасці з прадстаўленых слоў складалі цытаты; па малюнках казачных герояў вызначалі, рэалізуюцца правы на свабоду, на жыццё, на валоданне асабістай маёмасцю, на недатыкальнасць жылля і г.д. Лепшыя веды прадэманстравала каманда “Права”.