13.12.2023г. Урок бяспекі “Чырвоная стужка- сімвал барацьбы са СНІДам”

   У філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская біблліятэка” прайшоў урок бяспекі “Чырвоная стужка- сімвал барацьбы са СНІДам”. Вучні даведаліся, што ў красавіку 1991 года, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы СНІДу, мастак Франк Мур стварыў чырвоную стужку. Чырвоная стужка - гэта сімвал усведамлення людзьмі важнасці праблемы СНІДу, прыняты ва ўсім свеце. Чым больш людзей будуць насіць чырвоную стужку, тым больш чутным будзе голас тых, хто патрабуе ўвагі да праблемы СНІДу і да праблем мільёнаў людзей, закранутых гэтай эпідэміяй.