15.12.2023г. Дыялог- разважэнне “Ведаю правы- выконваю закон”

15 снежня ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” да Міжнароднага дня права бібліятэкар правяла дыялог- разважэнне “Ведаю правы- выконваю закон” для вучняў 8 класа. Усім вядома, што чалавек жыве ў грамадстве. Але жыць у грамадстве і быць свабодным ад грамадства нельга. Чалавек нараджаецца і памірае сярод людзей. Кожнаму чалавеку ўласціва імкненне да зносін і кожны член грамадства - адзіны і непаўторны. Ён мае свае звычкі, схільнасці і прыхільнасці. Асноўная задача дзяржавы ўсталяваць прававы парадак і законнасць на тэрыторыі краіны, якія дазволілі б грамадзянам жыць у бяспецы і росквіце.