15.12.2023г. Дзень інфармацыі "Гэтыя кнігі ведаюць усе"

  15 снежня ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў Дзень інфармацыі "Гэтыя кнігі ведаюць усе". Чытачы, якія наведалі ў гэты дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з дзіцячымі энцыклапедыямі на розную тэматыку. Бібліятэкар пазнаёміла сваіх чытачоў з навінкамі і зрабіла іх кароткі агляд.Самыя цікаўныя ўзялі пачытаць энцыклапедыі сабе па густу, каб пашырыць свае веды ў той ці іншай галіне. Дзіцячыя энцыклапедыі карыстаюцца вялікім попытам сярод чытачоў.