19.12.23 г. Пазнавальна-забаўляльная праграма "Навагоднія цуды"

 Святочны настрой і адчуванне асобай казачнай атмасферы пастараліся стварыць на навагоднім ранішніку “Навагоднія цуды” супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага для вучняў 4-га класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы – удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар”, якое працуе пры бібліятэцы. Каб атрымаць ад Дзеда Мароза навагоднія падарункі, удзельнікі павінны былі выканаць некалькі заданняў, якія для іх прыпасла Баба Яга. Прысутныя лёгка з імі справіліся і чакалі сустрэчу з галоўным госцем. Віноўнік урачыстасці не прымусіў сябе доўга чакаць – адразу з’явіўся. Дзеці з задавальненнем дэманстравалі свае таленты: спявалі і танцавалі, расказвалі вершы і вадзілі карагоды вакол галоўнага сімвала Новага года. Дзед Мароз і Снягурка пажадалі ўсім прысутным не пераставаць марыць, шанаваць і берагчы свой дом і блізкіх людзей.