16 снежня ў
філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў
урок прававых ведаў "Табе аб праве - права пра цябе", да Дня Міжнароднага
права. На яго былі запрошаны вучні старэйшых класаў. Хутка настане той час, калі ім
прыйдзецца развітацца са школай і пайсці ў самастойнае жыццё, дзе вельмі важна
ведаць свае правы і выконваць абавязкі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Шмат карыснай інфармацыі
атрымалі вучні на мерапрыемстве, а калі ўзнікалі пытанні, стараліся разам разабрацца ў тым,
ці іншым становішчы.Закранулі
і тэму "Выбараў", што адбудуцца 25 лютага.З кнігі "Выборы. Будущему
избирателю" можна было даведацца шмат цікавай інфармацыі, якая ім ў хуткім часе вельмі
спатрэбіцца.