20.12.2023г Навагоднія прыгоды “Сустракаем Новы год”

 20 снежня бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей трэцяга класа мясцовай школы мерапрыемства навагоднія прыгоды “Сустракаем Новы год”. Разам з дзецьмі ўспомнілі казкі, у якіх гаворыцца пра зіму, чароўныя ператварэнні і цуды. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у вясёлых конкурсах, адгадвалі загадкі і даведаліся шмат цікавых фактаў пра самае чаканае свята Новы год.