20 снежня ў філіяле « Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка» бібліятэкар правяла дэфіле прафесій «Самыя запатрабаваныя прафесіі». Што такое шчасце? Ёсць такі адказ: «Шчасце - гэта калі раніцай з радасцю ідзеш на працу, а ўвечар з радасцю вяртаешся дадому» з такіх слоў пачала размову бібліятэкар з навучэнцамі 11 класа Вялікаэйсмантаўскай СШ. Выбар прафесіі - гэта самае галоўнае ў жыцці кожнага чалавека. Бібліятэкар правяла размінку, віктарыну і апытанне. На прыканцы сустрэчы пажадала хлопцам і дзяўчатам зрабіць правільны выбар у прафесіі.