21.12.2023г. Бібліятэкар прыняла ўдзел у інфармацыйна-адукацыйным праекце “Школа Актыўнага Грамадзяніна”

21 снежня бібліятэкар філіяла "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прыняла актыўны ўдзел у інфармацыйна-адукацыйным праекце "ШАГ" (Школа Актыўнага Грамадзяніна), дзе пазнаёміла прысутных, а гэта вучні старэйшых класаў, з работай бібліятэкі ў сучасных умовах. Пазнаёміла з цікавымі, незвычайнымі кнігамі, зрабіла іх агляд. Адзначыла, што важная роля ў рабоце бібліятэкі надаецца  масавай рабоце з чытачамі. Паказала фотаздымкі з розных мерапрыемстваў, чым выклікала цікавасць вучняў. Кожны стараўся знайсці на іх сябе і сваіх сяброў, паколькі ўсе яны з'яўляюцца чытачамі  і актыўнымі ўдзельнікамі ў рабоце бібліятэкі. У завяршэнні сустрэчы бібліятэкар з задавальненнем адказала на ўсе пытанні, якія хвалявалі вучняў.