22.12.2023г. Навагодняя гульнявая праграма “Забавы ля навагодняй ёлкі"

 Новы год – яркае, чароўнае, шумнае і непаўторнае свята. Кожны год на прыканцы снежня ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы ўжо ўсё “дыхае” навагоднім настроем. Новы год - гэта адно з любімых святаў усіх дзяцей. Яго доўга чакаюць дзяўчынкі і хлопчыкі і, вядома ж, вераць у чароўную казку. Сёлета супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для малодшых школьнікаў – удзельнікаў аматарскага аб'яднання "Люстэрка" навагодняе прадстаўленне “Забавы ля навагодняй ёлкі".Рознакаляровыя, бліскучыя гірлянды і ярка ўпрыгожаная ёлка прынеслі дзецям  адчуванне навагодняга цуду. З самага пачатку прадстаўлення героі Снягурка і Баба Яга захапілі дзяцей у чароўны свет гульні.

Хлопчыкі і дзяўчынкі акунуліся ў святочную атмасферу прыгод, прымалі ўдзел у цікавых конкурсах і віктарынах, дапамаглі Снягурцы расчараваць Дзеда Мароза. А са з'яўленнем Дзеда Мароза вадзілі карагоды вакол ёлкі і чыталі вершы ў прыгожых касцюмах казачных герояў. Пасля прадстаўлення ўсе дзеці атрымалі салодкія падарункі, а Дзед Мароз і Снягурка  павіншавалі з надыходзячым Новым годам і пажадалі  шмат радасці і шчасця, поспехаў і моцнага здароўя. Атмасфера весялосці і сяброўскіх зносін панавала ў бібліятэцы, а гэта значыць, што свята атрымалася!