22.12.2023г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Буслік”

22 снежня ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Буслік”. Тэмай чаговай сустрэчы былі калядныя прыгоды “ Пад чыстым небам каляд”. Вучні даведаліся пра народныя абрады, аб Нараджэнні Хрыстовым. Бібліятэкар распавяла аб Калядах – як суцэльным свяце, якое доўжыцца да 18 студзеня. У гэты час па традыцыі юнакі і дзяўчаты палілі вогнішчы, каталіся на санках і калядавалі.   Яны хавалі свае твары пад маскамі жывёл (мядзведзь, каза, певень),  альбо пад маскамі рознага паскуддзя (чэрці, ведзьмы). Пераапранутыя прыходзілі ў хату, спявалі песні (калядкі), жадалі гаспадарам дабрабыту, здароўя і дастатку ў хаце. На прыканцы мерапрыемства бібліятэкар раздала дзецям калядоўныя песні.