27.12.2023г. Фальклорная вандроўка “Калядкі- добрыя святкі”

27 снежня ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” бібліятэкар правяла фальклорную вандроўку “Калядкі- добрыя святкі”. Дзеці пазнаёміліся з традыцыямі свята. Бібліятэкар расказала, што калядкі спяваюць пачынаючы з 6 студзеня, вечара каляднай Куцці, і да пярэдадня свята Вадохрышча Гасподняга.  Менавіта на калядкі была традыцыя прыбірацца ў касцюмы жывёл - казы, ваўка, мядзведзя. Пераапранутыя хадзілі па хатах, спявалі, скакалі пад гукі народных музычных інструментаў, раскідвалі збожжа, віншавалі са святам гаспадароў дома.

У канцы сустрэчы бібліятэкар пажадала вучням добрага настроя і вясёлых свят.