28.12.2023г. Забаўляльнае шоў “Навагодняя карусель”

Набліжэнне навагодніх святаў радуе як дзяцей так і дарослых, стварае атмасферу весялосьці, абуджае ўяўленне і фантазію. 28 снежня ў раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для удзельнікаў клуба “Вясёлка дабра” прайшло забаўляльнае шоў “Навагодняя карусель”. Прыгожа ўпрыгожаная чытальная зала бібліятэкі, навагодняя прыгажуня-ёлка і яркія маляўнічыя навагоднія выставы усё гэта стварыла святочную, казачную атмасферу. У праграме былі танцы, песні, гульні. Прысутныя вадзілі карагоды, распавядалі вершы, адгадвалі загадкі. Дзед Мароз, Снягурка і Баба Яга захапілі ўдзельнікаў у чароўны свет казкі. Усе атрымалі падарункі ад Дзеда Мароза і зарадзіліся святочным настроем.