28.12.2023г. Літаратурная вандроўка “Сустракаем Новы год”

28 снежня наведвальнікі школьнага лагера “Мрыя” мясцовай школы адправіліся ў літаратурную вандроўку “Сустракаем Новы год”. Мэтай мерапрыемства было пашырыць кругагляд дзяцей, пазнаёміць іх з традыцыямі святкавання такога казачнага свята, як Новы год. Усе разам паспрабавалі разабрацца хто ж нам прыносіць пад Новы год падарункі: Дзед Мароз ці Санта Клаўс. Дзеці ўспамналі казкі пра зіму і Новы год, з задавальненнем адгадвалі тэматычныя загадкі, а напрыканцы пагулялі ў вясёлую гульню “Гэта Я”. Маленькія ўдзельнікі мерапрыемства з цікавасцю разглядалі літаратуру з кніжнай выставы “Серебром украшена земля”.