05.01.2024г. Гадзіна дабрыні “Ішла Каляда калядуючы”

  5 студзеня бібліятэкар філіяла “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” завітала ў госці да дзетак школьнага лагера “Нескучные каникулы» з гадзінай дабрыні “Ішла Каляда калядуючы”. Навучэнцы даведаліся пра гісторыю свята, бібліятэкар паказала здымкі калядоўшчыкаў і паведаміла, што дзяцей-калядоўшчыкаў дарослыя частавалі святочным пернікам- казулькай, слухалі калядоўныя песні. У канцы дзеці намалявалі малюнкі па тэме.