06.01.2024г. Ролевая гульня “Прыйшла Каляда, адчыняй вароты!”.

   6 студзеня ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла ролевая гульня “Прыйшла Каляда, адчыняй вароты!”. Бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з народнымі традыцыямі, звычаямі святкавання Раства. Дзеці разыгралі цікавы тэатралізаваны паказ.У госці да дзяцей заходзіла сама Каляда з бурым мядзведзем і вясёлай казой. Яны спявалі віншавальныя калядныя песні, гулялі з мядзведзем у гульні. Скончылася свята для дзяцей традыцыйным карагодам пад песню «Ішла каза па лесе…» і добрымі пажаданнямі шчасця і даўгалецця: «Жыць вам разам гадоў па дзвесце! Шчасце таму, хто ў гэтым доме!».