10.01.2024г. Вячоркі “Зімовых святаў карусель”

Як мудра ўладкована…Зімнія марозныя,пахмурныя дні расквечаны і сагрэтыя чарадою святаў – Каляды, Новы год, Вадохрышча. Няма часу сумаваць і ўпадаць у апатыю – то падрыхтоўка да свята, то святкаванне, госці, прысмакі, елкі, падарункі… У бібліятэцы таксама не абышлі бокам найвялікшыя падзеі хрысціянскай гісторыі. Жанчыны –“Вясковачкі” прынеслі на вячоркі “Зімовых святаў карусель” добры настрой, выпечку, сакрэты і традыці святкавання.