12.01.2024г. У бібліятэку з задавальненнем!

  Пры ўваходзе ў бібліятэку  чытачы  кожны раз натыкаюцца на загадкавыя шафы. І вось нарэшце прыйшла  чарга пазнаеміцца з гэтымі сховішчамі інфармацыі. Школьнікі не толькі атрымалі агульнае ўяўленне аб каталогах і картатэках, у тым ліку электронных. Бібліятэкар пры дапамозе  практычных заданняў навучыла знаходзіць патрэбную кнігу ў каталозе і на паліцы, шукаць матэрыялы па тэме, паказала “азы” складання бібліяграфічных спісаў.