12.01.2024г. Вечар адпачынак “Свет Каляднай зоркі”

 У рамках акцыі “Ад ўсёй душы” бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла вечар адпачынак “Свет Каляднай зоркі” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. На мерапрыемства  быў запрошаны намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце РУСП “Масаляны” Шкулепа Арцём Сяргеевіч . Ён павіншаваў прысутных са святам Новага года і Нараджэння Хрыстова. Пажадаў усім  моцнага здароў’я, міру, сямейнага шчасця і ўсяго найлепшага. Затым  бібліятэкар расказала гасцям пра традыцыйнае святкаванне Каляд. Ва ўтульнай атмасферы людзі старэйшага пакалення з задавальненнем  весяліліся, прымалі ўдзел у розных конкурсах і віктарынах. Сустрэча ў бібліятэцы была напоўнена цеплынёй і душэўнасцю.