13.01.2023г. Пасядзелкі за круглым сталом "Добра нам побач з дзядуляй і бабуляй"

13студзеня ў філіяле "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка" адбылося пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Кватараначка" пасядзелкі за круглым сталом "Добра нам побач з дзядуляй і бабуляй". Бібліятэкар нагадала прысутным гісторыю, традыцыі і звычаі свята Раства. Падчас мерапрыемства гадалі, спявалі калядныя песні, пераапраналіся ў касцюмы казы, цыганкі, мядзведзя, абыгралі абрад калядавання. Пасядзелкі прайшлі весела.