12.01.2024 г. Фальклорныя вячоркі “Калядныя чароўныя імгненні”

 У чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага для ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” бібліятэкарамі было арганізавана святочнае мерапрыемства пад назвай “Калядныя чароўныя імгненні”. Маладыя людзі падчас іпрэзы шмат цікавага даведаліся аб беларускай Калядзе і пазнаёміліся з каляднымі традыцыямі і абрадамі, актыўна і з задавальненнем удзельнічалі ў жартоўнай каляднай варажбе, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, спявалі калядныя песні.У ходзе мерапрыемства госці даведаліся шмат новага і цікавага аб старадаўніх славянскіх звычаях, абрадах, што спрыяе пашырэнню кругагляду, адраджэнню і захаванню народных традыцый. Напрыканцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі салодкія падарункі.