Яшчэ адно
мерапрыемства, прысвечанае вядомаму бераставіцкаму краязнаўцу М.І.Пацэнка
прайшло ў раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага. На гэты раз былі запрошаны
навучэнцы Вялікабераставіцкай сярэдняй школы, бо краязнаўства, як ніякая іншая
дысцыпліна, выхоўвае ў падрастаючага пакалення дачыненне да гісторыі сваіх
продкаў, прымушае задумацца пра мінулае і сучаснасць праз пошук сваіх каранёў. Удзельнікам расказалі аб краязнаўчай дзейнасці Мікалая Іванавіча, аб тым, якія кнігі
былі выдадзены з яго ўдзелам, пазнаёмілі з праектамі, прысвечанымі падзеям
Вялікай Айчыннай вайны. Краязнаўства – гэта вялікая праца, якая патрабуе
вялікай аддачы, часу і сіл. Цікавасць да краязнаўчай тэматыкі будзе заўсёды. Мікалай
Іванавіч прылажыў шмат намаганняў, каб кожны бераставічанін жыў непарыўнай
сувяззю падзей і традыцый, спадчынай і памяццю продкаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама А.І.Шчука, галоўны спецыяліст аддзела
ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Хоміч
А.Ц., бібліятэкар раённай бібліятэкі Марцішэвіч Т.Д.