17.01.2024 г. Конкурсна-забаўляльная праграма “Гуляй на святкі без аглядкі”

У рамках акцыі “Ад усёй душы” у раённаю бібліятэку імя В.М.Кавалеўскага былі запрошаны людзі сталага ўзросту на вячоркі. Вячоркі – гэта адпачынак, весялосьць, дзе загадваюць загадкі, гуляюць ў розныя гульні. Вось і ў бібліятэцы забыліся на час аб усіх клопатах і павесяліліся ад душы! Бібліятэкар расказала аб традыцыях сустрэчы Раства Хрыстова і святкаванні дванаццаці наступных дзён – Каляд. Госці бібліятэкі падзяліліся сямейнымі рэцэптамі посных страў на калядную куццю, распавядалі пра калядаванне і варожбы, дзяліліся народнымі абрадамі і звычаямі, якія яны ведаюць, прымалі актыўны ўдзел у конкурсах, чыталі вершы пра Каляды і спявалі калядныя песні. Вячоркі прайшлі ў атмасферы ўсеагульнай весялосці, дабрыні і цяпла.