19.01.2024 г. Гадзіна літаратурнага знаёмства “Путешествие в страну гайдарию”

У раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшло мерапрыемства, прысвечанае 120-годдзю з дня нараджэння вядомага савецкага дзіцячага пісьменніка Аркадзя Гайдара. Цяжка ўявіць сабе дзіцячую літаратуру без твораў гэтага выдатнага пісьменніка, з-пад пяра якога выйшлі любімыя многімі пакаленнямі дзетак персанажы. У сваіх кнігах Гайдар распавядае пра вечныя жыццёвыя каштоўнасці, дабрыню, абавязак, сумленнасць, высакароднасць, вучыць любіць і абараняць Радзіму. Бібліятэкар расказала дзецям пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, правяла агляд выставы “Истинный знаток ребячьих душ – Аркадий Гайдар”, на якой былі прадстаўлены ўжо знаёмыя і любімыя юным чытачам кнігі «Цімур і яго каманда», «Чук і Гек» і іншыя. У ходзе сустрэчы дзеці адказалі на пытанні віктарыны, дзяліліся сваімі ўражаннямі аб прачытаных кнігах Гайдара.