У філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская
бібліятэка" прайшоў урок інфармацыйнай культуры
"Даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі", для вучняў старэйшых
класаў. Бібліятэкар пазнаёміла з каталогам і расказала, як правільна знайсці ў
ім картку, што з'яўляецца пашпартам кнігі і ўтрымлівае пра яе ўсе
звесткі. На прыкладзе вучні паспрабавалі самі знайсці патрэбную інфармацыю і
вельмі добра справіліся з заданнем. На будучае ім будзе прасцей даведацца, ці
ёсць патрэбная кніга ў бібліятэцы? Школу вучобы яны ўжо прайшлі паспяхова.