10.02.2024г. Інтэлектуальная квэст-гульня "Гісторыя Бераставіцкага краю".

Цікава і пазнавальна ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшла інтэлектуальная квэст-гульня "Гісторыя Бераставіцкага краю". Дзеці здзейснілі займальнае падарожжа па куточках малой радзімы, дзе даведаліся шмат цікавых фактаў пра Вялікую Бераставіцу, успомнілі яе гісторыю, пазнаёміліся з культурай бераставіцкай зямлі. Вучні атрымлівалі заданні ў канвертах: разгадвалі крыжаванкі, збіралі правільныя назвы архітэктурных помнікаў, знаходзілі адпаведнасці ў партрэтнай галерэі і інш. Навучэнцы з задавальненнем і азартам праходзілі ўсе этапы гульні. За правільныя адказы яны атрымоўвалі частку ключавой фразы, якую ў канцы трэба было скласці. Удзельнікаў зацікавілі гістарычныя факты аб Бераставіцы, якіх у бібліятэцы мноства. Выдатным завяршэннем квэст-гульні было сумеснае фота на памяць.