Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” разам з настаўнікамі Масалянскай пачатковай школы правялі для дзяцей патрыятычную гадзіну «Память возвращает нас в Афганистан». Мерапрыемства прысвечана 35-годдзю вываду Савецкіх войскаў з Афганістана. На патрыятычную гадзіну былі запрошаны намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце РУСП “Масаляны” А.С. Шкулепа і моладзь гаспадаркі. З дапамогай электроннай прэзентацыі дзяцей пазнаёмілі з гераізмам салдат- афганцаў, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак. Чыталі вершы, слухалі песні, прысвечаныя ўдзельнікам Афганскай вайны. Бібліятэкар падрыхтавала кніжную выставу “Афганистан. Эхо огненных гор”. Таксама дзеці з цікавасцю паглядзелі фотаальбом удзельніка-земляка Афганскай вайны Бандарчык Аляксандра Міхайлавіча. Час аддаляе нас ад гэтых трагічных падзей, але памяць пра воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі на чужоў зямлі, павінна жыць заўжды ў нашых сэрцах.