21 лютага, да Дня роднай мовы, у філіяле
"Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў
краязнаўчы ўрок "Мовай роднай ганаруся, з ёю плачу і смяюся". На
мерапрыемства прыйшлі вучні старэйшых класаў. Галоўнай умовай падчас мерапрыемства
было размаўляць на беларускай мове, з чым вучні добра справіліся. Вядучыя
падрыхтавалі цікавую праграму на веданне беларускай мовы: дапоўні прымаўку, адгадай загадку,
перакладзі на беларускую мову і г. д. А яшчэ прапанавалася прачытаць выразна
любы верш на беларускай мове. Кожны падабраў сабе па густу і зачытаў. Ад
мерапрыемства вучні атрымалі: веды беларускай мовы, добры настрой і смачныя
цукеркі мінскай фабрыкі "Камунарка", якія ўсім вельмі спадабаліся,
таму што якасць беларускіх цукерак - лепшая!