21.02.2024 Дзень інфармацыі "Абаронцам — слава!"

У рамках Дня інфармацыі “Абаронцам — слава!” бібліятэкар Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага арганізавала для ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” цікавую конкурсна-забаўляльную праграму “Аты-баты! Будзь салдатам!” (да Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь). Сустрэча пачалася з аповеду пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята. Падчас конкурсу «Ваенная тэхніка» ўдзельнікі мерапрыемства адгадвалі загадкі аб ваеннай тэхніцы: самалёце, танку, падводнай лодцы, верталёце, ракеце, караблі. У конкурсе «Прыказкі» маладыя інваліды адгадвалі прыказкі або крылатыя выразы аб салдатах, аб Радзіме, аб арміі. Віктарына “Ваенныя прафесіі” дапамагла ўспомніць назвы прафесій у розных родах войскаў. У канцы мерапрыемства было адзначана, што наш абавязак зберагчы памяць аб подзвігах людзей старэйшага пакалення і перадаць гэтую памяць дзецям і ўнукам.Усім удзельнікам мерапрыемства была прадстаўлена кніжная выстава. Мерапрыемства прайшло цікава і весела, пераможцы конкурсаў былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.